Як паведамлялася, ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам, на месцы пахавання ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, павалілася памятная шыльда. Драўляныя слупы, на якіх яна стаяла, не вытрымалі.

Шыльду плануюць аднавіць у бліжэйшую суботу. Аб гэтым «НН» распавёў Валер Буйвал, актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ. «Мы плануем у бліжэйшую суботу правесці талаку ў Курапатах. Калі да гэтага часу атрымаецца знайсці ўсе неабходныя матэрыялы, то абавязкова адновім шыльду», — распавёў ён у гутарцы з карэспандэнтам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?