Мікулаш Дзурында, вядомы славацкі палітык, які нядаўна заняў пасаду кіраўніка МЗС ва ўрадзе Іветы Радзічовай, агучыў галоўныя мэты і прынцыпы зьнешнепалітычнай лініі сваёй краіны.

Паводле міністра, замежная палітыка краіны будзе будавацца на прынцыпах адкрытасці і празрыстасці і будзе падкантрольнай з боку грамадства. У аснову знешнепалітычнай лініі Славакіі будуць закладзеныя такія традыцыйныя еўрапейскія каштоўнасці, як права на жыццё, асабістую свабоду і павагу чалавечай годнасці. Паводле гэтай прычыны, Славакія найбліжэйшым часам абмяжуе кантакты з краінамі, дзе маюць месца грубыя парушэнні правоў чалавека і яго асабістых свабодаў. У якасці прыкладу Дзурында прывёў такія краіны, як Беларусь і Кубу. «З аднаго боку, мы надаём вялікае значэнне эканамічным інтарэсам, аднак з іншага боку, мы павінны не забывацца фундаментальныя прынцыпы і каштоўнасці».

Адначасна Славакія будзе ўсяляк падтрымліваць праекты, накіраваныя на еўрапейскую інтэграцыю і мадэрнізацыю Ўкраіны.

У часы знаходжання Мікулаша Дзурынды на пасадзе прэм’ера (1998–2006) і в.а. прэзідэнта (1998–1999) Славакія сябрам ЕС і НАТО.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?