Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі 3 жніўня намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Паўлоўскі.

Паводле яго слоў, сёлета сельгаспрадпрыемствы для правядзення ўборачнай закупілі толькі камбайны айчыннай вытворчасці — 1.700 адзінак супраць 1.300—1.500 у мінулыя гады. Паўлоўскі падкрэсліў, што шэраг мадэляў айчынных камбайнаў наблізіліся па сваіх якасных характарыстыках да мадэляў сусветных вытворцаў.

Паводле звестак Белстата, за пяць месяцаў гэтага года ў краіну не было ўвезена ніводнага зернеўборачнага камбайна. За ўвесь мінулы год Беларусь закупіла ўсяго 157 зернеўборачных камбайнаў (114 з Расіі і 43 з Германіі) на суму 28 млн. долараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?