Меркаванні2929

Дзень п’янага дэсантніка, або Чаго баіцца міліцыя

Год ад году праваахоўнікі заплюшчваюць вочы на дні элітных войскаў, што суправаджаюцца публічнымі папойкамі і мардабоем. Піша Сямён Печанко.

Уявіце наступную карціну: 1 жніўня, беларускія чыгуначнікі адзначаюць сваё прафесійнае свята. Натоўпы мужыкоў у спецформе з надпісам «Беларуская чыгунка» п’юць гарэлку ў парках і купаюцца ў фантанах пад абыякавыя позіркі мінскага спецназа. Вам таксама стала смешна?

Не смешна робіцца 2 жніўня, калі прыходзіць Дзень дэсантніка і на вуліцы нашых гарадоў выходзяць людзі ў цяльняшках і берэтах (а яшчэ ёсць і 28 мая — Дзень памежніка). Акурат купанне ў фантанах у нецвярозым стане і ёсць адным з галоўных атрыбутаў святкаванняў у былых вайскоўцаў элітных частак. Нярэдка ўспыхваюць канфлікты — як паміж сабой, так і з простымі грамадзянамі. Апошнія ў такія дні церпяць найбольш:

натоўп нецвярозых і часта агрэсіўных мужыкоў, што мацюкаюцца і шукаюць прыгодаў, уяўляе сабой рэальную небяспеку для мінакоў.
На форуме Гродзенскага блога s13 адзін з чытачоў звяртае ўвагу, што на іншыя гарадскія святы ў горадзе паўсюдна ставяцца турнікеты і забараняецца продаж алкаголю, чаго не скажаш пра дзень дэсантніка. «Гэта што — бяскрыўднае дзіцячае свята?», — задае ён рытарычнае пытанне. А пытанняў насамрэч шмат. Распіццё алкаголю ў грамадскіх месцах, роўна, які і знаходжанне на людзях у нецвярозым стане, лаянка і рукапрыкладства — усё гэта адміністрацыйныя, а то і крымінальныя правапарушэнні. І тут самы час пагаварыць пра ролю міліцыі, чый наўпроставы абавязак папярэджваць гэтыя негатыўныя з’явы ў грамадстве. А яна фактычна на ўсё заплюшчвае вочы. Самы свежы прыклад: пра сёлетняе 2 жніўня мінская міліцыя адрапартавала так — святкаванне, у якім прынялі ўдзел больш за тысячу чалавек, абышлося без сур’ёзных інцыдэнтаў і грубых парушэнняў грамадскага парадку з боку былых дэсантнікаў. Вось так. Купанне ў нецвярозым выглядзе ў фантане ды прагулкі па праезнай частцы — гэта несур’ёзна?
Чаму міліцыя не чапае п’яных гарлапанаў у берэтах і цяльняшках? Мо баіцца? Але тады навошта нам такія ахоўнікі парадку, якія не могуць нават за сябе пастаяць?
А можа сілаў не хапае? Але ж нават на самыя малаколькасныя акцыі апазіцыі сцягваюцца ці не ўдвая большыя сілы спецназу, часам экіпіраванага з галавы да пятаў. Ці такое ігнараванне ёсць праявай схаваных сімпатый? Дык мы ж памятаем пра пазалеташні, ці не адзіны гучны інцыдэнт на Востраве слёз, калі спецназ счапіўся з былымі дэсантнікамі. Навіна пра тую бойку была хутка растыражаваная ў незалежных СМІ. Можа нежаданне чапаць нецвярозых малойцаў, каб не правакаваць падобныя сутычкі і ёсць галоўнай прычынай пасіўнасці міліцыі ў дні вайсковай эліты? Натуральна, што не шараговыя спецназаўцы прымаюць рашэнні, каго затрымліваць, а каму і дазволіць паплаваць у фантане. Але калі версія пра такі негалосны кампраміс слушная, то апынаецца, што
простых грамадзянаў двойчы на год папросту аддаюць у штогадовую ахвяру па прынцыпе «абы не было яшчэ горш». Не забываем і на культ грубай сілы, папулярны ў несвабодных грамадствах.

Каментары29

Памерлага 52-гадовага аўтаслесара з Віцебска год таму страшна збілі міліцыянты5

Памерлага 52-гадовага аўтаслесара з Віцебска год таму страшна збілі міліцыянты

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшла новая кніга #IMBY пра беларускую гісторыю 1991-2005 гадоў3

Букмекерскі рынак паказаў рэзкі рост падтрымкі Дональда Трампа 14

Раней Беларусі прарочылі вобраз «вялікай Малдовы». А куды рухаемся цяпер?4

Буданаў асабіста ўдзельнічаў у аперацыі па вызваленні Ваўчанскага завода1

Лецішча калумністкі Ганны Златкоўскай арыштавалі

Сілавікі затрымлівалі адміністратарку дваровага чата, якая вярнулася ў Беларусь з Польшчы

Назвалі нобелеўскіх лаўрэатаў па хіміі2

Завочна будуць судзіць вядомага эканаміста Паўла Данейку5

Зборная Літвы па пляжным футболе адмовілася гуляць з беларусамі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерлага 52-гадовага аўтаслесара з Віцебска год таму страшна збілі міліцыянты5

Памерлага 52-гадовага аўтаслесара з Віцебска год таму страшна збілі міліцыянты

Галоўнае
Усе навіны →