Нацыянальная авіякампанія «Белавія» адкрывае рэгулярныя рэйсы з Мінска ў Стакгольм і Тэгеран, паведаміў 3 жніўня журналістам генеральны дырэктар авіякампаніі Анатоль Гусараў. Рэйсы ў Стакгольм адкрыліся 3 жніўня, а ў Тэгеран — 4 жніўня.

Гаворачы аб новых рэйсах, у прыватнасці з Мінска ў Стакгольм, Анатоль Гусараў выказаў упэўненасць, што гэты напрамак будзе запатрабаваны як беларусамі, так і жыхарамі Скандынавіі. «Мы ўпершыню пайшлі на тое, каб звязаць лінію Мінск — Стакгольм з лініяй Мінск — Тэгеран, і за кошт гэтага зможам выкарыстоўваць дадатковыя транзітныя магчымасці», — сказаў гендырэктар. «Першыя рэйсы па новых напрамках ужо карыстаюцца попытам сярод пасажыраў», — адзначыў Анатоль Гусараў. «Белавія» будзе вывучаць узровень такой запатрабаванасці, каб пры неабходнасці павялічыць колькасць рэйсаў.

Рэйсы ў Стакгольм будуць выконвацца тройчы на тыдзень па аўторках, серадах і пятніцах на самалёце CRJ-100/200 з прадастаўленнем двух класаў абслугоўвання: бізнес і эканом. Палёты ў Тэгеран будуць ажыццяўляцца двойчы на тыдзень па серадах і чацвяргах на самалёце «Боінг-737/500».

Тарыф па маршруце Мінск — Стакгольм у адзін бок складзе ад 99 еўра, а Мінск — Тэгеран ад 330 еўра за палёт у абодва бакі (аэрапортавыя таксы спаганяюцца дадаткова).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?