пра гэта паведаміў намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай авіякампаніі "Белавія" Ігар Чаргінец.

"Мы плануем, што гэта, хутчэй за ўсё, будзе восенню. Пакуль аб дакладных тэрмінах гаварыць рана. Магчыма таксама, што гэта будзе зімой або вясной 2011 года", - удакладніў ён.

Ігар Чаргінец таксама не выключыў магчымасці адкрыцця ў хуткім часе авіярэйса Мінск - Осла.

Ён растлумачыў, што з-за геаграфічнага становішча Мінска для беларускай авіякампаніі вельмі перспектыўным і выгадным напрамкам з'яўляецца развіццё транзітных рэйсаў, якія робяць пералёты з Цэнтральнай Азіі, Блізкага Усходу і Закаўказзя ў краіны Паўночнай Еўропы, у прыватнасці ў Скандынавію.

Менавіта таму нядаўна былі адкрыты два новыя рэйсы, якія злучаюць Мінск са Стакгольмам і Тэгеранам. Як паведаміў намеснік гендырэктара, 15 верасня плануецца адкрыць авіярэйс Мінск - Батумі. Зімой 2011 года прадугледжана павелічэнне частаты рэйсаў у Бейрут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?