Маё завочнае знаёмства зь Янкам Брылём адбылося дзякуючы незабыўнаму Апанасу Цыхуну. У свае дзевяноста з гакам гадоў той не любіў дарэмных размоваў і звычайна гаварыў так: «Не губляй часу і не гуляйся ў ветлівасьць, бяры і запісвай адрас і тэлефон, таго, што табе мы, старыя, скажам, ніхто ніколі не скажа».

Зь ягонай лёгкай рукі я пачаў ліставацца з Арсенем Лісом і Барысом Кітом, атрымаў рукапіс успамінаў кампазытара Аляксандра Шыдлоўскага пра ксяндза Адама Станкевіча. Спачатку было ніякавата чапляцца да старэйшых са сваімі бясконцымі гістарычнымі пытаньнямі, пасьля прывык. Упэўненасьць у справядлівасьці і неабходнасьці справы, якую робіш, заўсёды дадае сілаў.

Поўны тэкст Андрэя Вашкевіча выкладзены на сайце часопісу ARCHE вось тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?