Пра гэта 4 жніўня заявіў першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка.

«Што да продажу пэўнага пакета акцый, то гэта магчыма», — сказаў журналістам Сямашка, адзначыўшы, што ўжо ёсць шмат жадаючых. Пры гэтым ён дадаў, што «цяпер не самы ўдалы момант для продажу».

Першы віцэ-прэм’ер патлумачыў, што «Беларуськалій» — гэта прадпрыемства, якое паспяхова працуе і за кошт сваёй дзейнасці і ўласнага прыбытку рэалізуе інвестыцыйныя праекты.

Сямашка таксама паведаміў, што Мінск не вёў перамовы аб продажы пакета акцый «Беларуськалію» з саўладальнікам расійскага «Уралкалія» Сулейманам Керымавым.

Паводле яго слоў, «размовы з Керымавым на гэтую тэму не было». «І, я думаю, пакуль і не будзе абмяркоўвацца гэтае пытанне», — сказаў першы віцэ-прэм’ер.

28 ліпеня маскоўскае выданне «Ведомости» паведаміла пра цікавасць расійскага мільярдэра да набыцця акцый «Беларуськалія». Паведамлялася, у прыватнасці, што Керымаў нядаўна сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам і ад імя кампаніі «Уралкалій», 25% акцый якой яму належаць, прапаноўваў купіць кантрольны пакет «Беларуськалія». Паводле інфармацыі крыніцы, за 51% расійскі мільярдэр прапаноўваў 7,5 млрд. долараў.

Нагадаем, у канцы чэрвеня Уладзімір Сямашка заяўляў, што Беларусь гатова прадаць каля 20% акцый «Беларуськалію» за 6–7 млрд. долараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?