Так, відавочна, мяркуюць ў «Мінскай спадчыне», якая рыхтуе праект па рэстаўрацыі прадмесця з мэтай вярнуць яму «гістарычнае аблічча ХІХ — пачатку ХХ стст».

Траецкае прадмесце ў Мінску чакае чарговая рэстаўрацыя, паведамляе сталічны тэлеканал СТВ. Праект рэстаўрацыі рыхтуюць спецыялісты «Мінскай спадчыны». Скончыць працы плануецца ўжо ў 2012 годзе. Распрацоўшчыкі праекту сцвярджаюць, што пейзаж прадмесця кардынальна не зменіцца. Асноўная задача рэстаўратараў — прывесці Траецкае ў адпаведнасць з патрабаваннямі сучасных турыстычных цэнтраў. Тут з’явіцца паркоўка. ЗАГС і рэстаран «Траецкі» чакае капітальны рамонт. Уздоўж набярэжнай збудуюць шэраг драўляных крамак і кавярняў. Акурат у гэтым месцы распрацоўшчыкі праекту прадэманстравалі мякка кажучы своеасаблівы погляд на гістарычнае аблічча Траецкага прадмесця ХІХ — пачатку ХХ стст. На рэндэрах праектных прапановаў «Мінскай спадчыны» побач з тымі самымі драўлянымі крамкамі і кавярнямі мы бачым…пальмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?