4 кастрычніка ўначы стартуе рэгулярнае першынство ў Нацыянальнай хакейнай лізе, наймацнейшай лізе плянэты, дзе сабраныя найлепшыя гульцы з усяго сьвету. Сёлета ў НХЛ будзе гуляць толькі адзін беларус — Руслан Салей.

Руслан гэтым летам перабраўся з «Анагайму Майці Дакс», за які гуляў падчас усёй сваёй заакіянскай кар’еры і дайшоў ў 2003 г. фіналу Кубку Стэнлі, у «Флёрыду Пантэрз». «Пантэры» ня самы моцны клюб лігі, але з дапамогай Руслана і яшчэ некалькіх вопытных гульцоў яны думаюць пераадолець чорную паласу.

Неблагія шанцы яшчэ сёлета засьвяціцца ў складзе славутага «Манрэаль Канадыянз» маюць Андрэй Касьціцын і Міхаіл Грабоўскі, якія былі адчэпленыя ад каманды ў апошні момант. Яны распачнуць сэзон у фарм-клюбе «Манрэаля» «Гамільтан Бульдогз», але найхутчэй ужо бліжэйшым часам будуць выклікацца і ў галоўную каманду.

Гэтым летам у трэнінг-кэмпах НХЛаўскіх камандаў удзельнічалі яшчэ тры беларусы Сяргей Касьціцын («Манрэаль Канадыянз»), Сяргей Коласаў («Дэтройт Рэд Ўінгз») і Канстанцін Захараў («Сэнт-Люіс Блюз»), але іхнія спробы замацавацца ў наймацнейшай лізе сьвету накрыліся вечкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?