4 жніўня прыкладна ў 13.30 мужчына 1979 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем «Нісан Тэрана» без правоў, рухаўся ў Мінску па праспекце Пушкіна з боку вул. Харкаўскай у напрамку вул. Адаеўскага.

Насупраць дома № 3 ён учыніў наезд на пешахода 2000 года нараджэння, які перасякаў праезную частку па пешаходным пераходзе злева направа на дазваляльны сігнал святлафора.

Аўтамабіль выехаў за межы праезнай часткі ўправа, дзе ўрэзаўся ў прыдарожнае дрэва і мачту асвятлення і ў выніку перакуліўся на покрыўку.

У выніку ДТЗ пешаход атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму сярэдняй ступені, а пасажыру аўтамабіля (дзіця 2007 года нараджэння) прычынены цялесныя пашкоджанні: удар галавы. Пацярпелыя дастаўлены ў гарадскую бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?