«Беларуская асацыяцыя журналістаў» атрымала адказ на запыт у УП «Мінаблсаюздрук» аб прычынах адсутнасці «Нашай Нівы» № 25 у кіёсках Мінскай вобласці.
Пра тое, што нумар газеты ад 7 ліпеня з інфармацыяй пра фільм НТВ «Хросны бацька» не з’явіўся ў продажы, масава інфармавалі чытачы з усёй краіны.

У лісце за подпісам дырэктара «Мінаблсаюздруку» Аляксея Кудрэйкі паведамляецца, што нумар «паступіў у продаж… але з невялікім спазненнем па тэхнічных прычынах. На жаль, падобныя выпадкі зрэдку здараюцца».

Нагадаем, РУП «Белсаюздрук» (яму належыць газетна-часопісная экспедыцыя, што адказвае за развоз газет у рэгіянальныя «саюздрукі») адказаў на падобны запыт, што «выданне было накіравана для рэалізацыі ў гандлёвыя аб’екты прадпрыемства своечасова 7 ліпеня 2010 года».

Між тым у пятніцу, 9 ліпеня, вядучы спецыяліст аддзела перыёдыкі «Мінаблсаюздруку» Алена Церахава казала супрацоўніку «НН», што «НН» № 25 да іх не паступала. Гэта значыць, «невялікая затрымка» склала як мінімум два дні.

Адпаведныя запыты пра лёс «НН» № 25 скіраваныя ва ўсе абласныя «саюздрукі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?