У сераду ў Ленінскім судзе Менску скончылася судовая справа на пазоў старшыні асацыяцыі «Сталічнае таксі» Ігара Верхаўца да газэты «Товарищ» і ейнага аўтара Паўла Паддубскага па абароне гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі.

Пасьля таго, як цягам двух дзён былі заслуханыя довады абодвух бакоў, паказаньні сьведкаў, судзьдзя цалкам апраўдаў дзеяньне газэты.

Рашэньне суду камэнтуе галоўны рэдактар «Товарища» Сяргей Возьняк: «Для мяне як рэдактара, як журналіста, як чалавека з дэмакратычнымі поглядамі найперш важна ня тое, што нас апраўдалі, а тое, што судзьдзя, абвяшчаючы прысуд, спаслалася на арт. 33 Канстытуцыі, дзе гаворыцца, што кожны грамадзянін мае права выказваць свае погляды і меркаваньні. У нас жа найчасьцей судзьдзі, выносячы прысуды, спасылаюцца на дэкрэты, указы, пастановы — на што заўгодна, толькі не на Канстытуцыю. Я задаволены, што рашэньне суду было сапраўды справядлівае».

Апошнім часам гэта выключны выпадак, калі незалежная газэта змагла выйграць працэс у пазоўніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?