У сераду зраніцы ў міліцыю на допыт быў выкліканы моладзевы актывіст з Жодзіна Павал Красоўскі. Пасьля не працяглага па часе допыту cупрацоўнікі праваахоўных органаў зладзілі ператрус у Паўлавай кватэры. Паводле ягоных словаў, былі канфіскаваныя розныя паперы, якія, ён сам дакладна ня ведае, старыя газэты, кампутарны сыстэмны блёк, а таксама дыскі.

Пасьля Красоўскага накіравалі міліцэйскай машынай у Віцебск, дзе ўручылі назаўтра на 9:00 позву на допыт у пракуратуру. У якой якасьці, не паведамілі, але прыватна адзначылі, што ён фігуруе як галоўны падозраны ў справе леташніх віцебскіх выбухаў. За краты Паўла пакуль не пасадзілі.

Нагадаем, што сёлета на Красоўскага ўжо была заведзена крымінальная справа за абразу гонару і годнасьці чыноўніка з Жодзінскага гарвыканкаму, але пасьля была спынена.

Новая крымінальная справа падаецца вялікай правакацыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?