Сямнаццацігадовая жыхарка Венгрыі, якая выставіла на аўкцыён eBay сваю цнатлівасць, адклікала заяўку пасля таго, як пераможца таргоў прапанаваў ажаніцца на ёй.

Дзяўчына выставіла сваю цнатлівасць на аукцыён, каб выратаваць ад продажу дом сваёй маці, які збіраліся адабраць за пазыкі. Пераможцам аўкцыёну стаў брытанскі бізнэсовец, які прапанаваў £ 100 тысяч ($ 158 тыс.). Аднак дзяўчына зняла сваю заяўку пасля таго, як пераможца аукцыёну прапанаваў ажаніцца на ёй. Сваё рашэнне яна матывавала тым, што ёй патрэбны «збавіцель, а не муж».

Пры гэтым яна не пакідае спробаў прадаць сваю цнатлівасць. Зняўшы заяўку з продажу на eBay, яна спрабуе прадаць яе, удзельнічаючы ў акцыі дзяржаўнага тэлебачання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?