Упершыню ў гісторыі жанчына ачоліла адну з 16 амерыканскіх разведвальных службаў — Нацыянальнае агенцтва картаграфічнай разведкі, які займаецца зборам і аналізам спадарожнікавых здымкаў.

Новы кіраўнік агенцтва Летыцыя Лонг 32 гады працавала на дзяржаўных пасадах і зусім нядаўна была намеснікам начальніка Разведвальнага ўпраўлення міністэрства абароны. У яе агенцтве, якое мае бюджэт у некалькі мільярдаў даляраў у год, працуюць тысячы людзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?