Нацбанк Беларусі і Цэнтрабанк Турцыі падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне навучання банкаўскага персаналу

Нацыянальны банк Беларусі і Цэнтральны банк Турцыі заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне навучання банкаўскага персаналу.

Дакумент быў падпісаны падчас візіту ў Турцыю старшыні праўлення Нацыянальнага банка Пятра Пракаповіча 5–8 жніўня, паведамляе прэс-служба Нацбанка.

Пагадненне прадугледжвае магчымасці ўдзелу прадстаўнікоў галоўных банкаў дзвюх краін у навучальных мерапрыемствах, абмен інфармацыяй і вопытам працы, арганізацыю прафесійных стажыровак, кансультацыі па актуальных пытаннях банкаўскай дзейнасці і іншае.

Гэты дакумент «разглядаецца бакамі як адзін з найважнейшых фактараў павышэння эфектыўнасці дзейнасці абодвух банкаў і забяспечвае далейшае развіццё і ўмацаванне прафесійных кантактаў паміж турэцкімі і беларускімі спецыялістамі», адзначае прэс-служба.

Паведамляецца таксама, што падчас візіту Пракаповіча абмяркоўваліся пытанні развіцця двухбаковых адносін у эканамічнай і фінансавай галінах. Старшыня Нацбанка сустрэўся з кіраўніком Цэнтрабанка Турцыі Дурмушам Ільмазам. Адбыўся абмен меркаваннямі па пытаннях эканамічнага развіцця дзвюх дзяржаў, іх фінансавага і банкаўскага сектараў, задач і кірункаў рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі ў кожнай з краін, умацавання ўзаемавыгадных адносін паміж цэнтральнымі банкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?