Грузінскі тон Аляксандра Лукашэнкі на адрас Расеі ў часе прэс-канфэрэнцыі ў мінулую пятніцу мог азначаць толькі адно: на маскоўскім напрамку ўсё зусім кепска. Лукашэнка ня хоча разрываць саюзных адносінаў з Расеяй першым, аднак правакуе на гэта Маскву. Мяняецца замежнапалітычная арыентацыя краіны, на месца Расеі прыходзіць Трэці сьвет – Вэнэсуэла, Іран і іжа зь імі. Узамен за захаваньне добраахвотнае каляніяльнае залежнасьці лукашэнкаўская Беларусь атрымлівала ад Масквы мільярды два даляраў за год на газе, нафце і гандлёвых прэфэрэнцыях. Болей прадацца няма каму, цяпер пра датацыі прыйдзецца забыць. Ці значыць гэта, што нас чакае зьмена «сацыяльнага кантракту» і ўнутранай палітыкі? Што стане зь беларускай эканомікай? «Наша Ніва» падступае да аналізу новай палітычнай сытуацыі.

Чытайце справаздачу з прэс-канфэрэнцыі Аляксандра Лукашэнкі: Канстытуцыйнаму акту ня быць: Лукашэнка ня хоча разрываць саюзных дачыненьняў з Расеяй першым, правакуе на гэта Маскву.

Беларусь перажывае драматычны момант зьмены арыентацыі. Замест Расеі – трэці сьвет. Чытайце камэнтары Віталя Тараса і Аляксандра Класкоўскага .

І нарэшце фэльетон Лёліка Ушкіна "Оба-на, інтэграцыя!".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0