45-гадовая кіраўнічка адной са сталічных гандлёвых сетак падазраецца ў тым, што на працягу двух гадоў выкрала 44 млн. рублёў, якія належаць прадпрыемству.
Пра гэта паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама.

Праверачныя мерапрыемствы ў дачыненні да дырэктара сеткі праводзілі аператыўныя супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Цэнтральнага РУУС. Справа распачата на падставе ч. 4 арт. 210 Крымінальнага кодэкса (крадзеж шляхам злоўжывання службовым становішчам у асабліва буйным памеры).

Спосабаў «заробку» міліцыянеры выявілі некалькі. Напрыклад, дырэктар складала загадзя несапраўдныя дагаворы падраду з фізічнымі асобамі на выкананне розных работ. Прычым і работы фактычна не выконваліся, і людзі, якія па дакументах іх выконвалі, на аб’ектах гандлёвай сеткі ніколі не працавалі.

Яшчэ некалькі эпізодаў звязаны з арганізацыяй выязнога сезоннага гандлю. Было ледзь ці не нармальнай практыкай, калі выдача тавару адбывалася без таварна-транспартных накладных, а атрыманая выручка ў касу не ўносілася, перадавалася дырэктару.

Жанчына магла проста ўзяць з касы магазінаў грошы нібыта на выплату нейкага крэдыту ці на якія-небудзь гаспадарчыя патрэбы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?