У панядзелак агенцтвы свету абляцела навіна — кінематаграфісты з Ганконга пачалі здымкі «першай у свеце трохмернай парнаграфіі». Фільм будзе называцца «3D-сэкс і дзэн: Максімальны экстаз» і выйдзе ў пракат у траўні 2011 года.

Вытворцы абвясцілі пра нежаданне замыкацца межамі «асаблівага раёна Кітая» і гавораць пра цікавасць да карціны з боку азіяцкага рынку, дзе ўжо ёсць пагадненні з пракатчыкамі з Паўднёвай Карэі, Японіі і краін Паўднёва-Усходняй Азіі, а таксама з кабельнымі сеткамі самага Ганконга. Не выключана, што фільм з’явіцца ў Еўропе і ЗША.

Бюджэт карціны складае 20 млн ганконскі даляраў (прыкладна $ 2,6 млн).

У аснове фільма ляжыць кітайская класіка — «Коўрык для плоцкай малітвы» (The Carnal Prayer Mat) Лі Юя. Раман, які Лі Юй напісаў яшчэ ў XVII стагоддзі. Тройчы экранізаваны ў 1990-х гадах сюжэт распавядае пра маладога мужчыну, які ў распусце раптам разумее, наколькі вялікая яго любоў да былой жонкі. На галоўныя ролі прадзюсэры запрасілі японскую мадэль Хіро Хайяма і японскіх порназорак Юкіко Суо і Саорі Хара. Усе яны жывуць у Ганконгу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?