Пра гэта было заяўлена на чарговым з’ездзе нацыяналістычнай партыі.

Напрыканцы чэрвеня ў Кіеве адбыўся з’езд чарговы з’езд нацыяналістычнай партыі УНА‑УНСО. Як паведамляюць украінскія выданні, на з’ездзе прысутнічала каля 400 дэлегатаў.

Сярод пэўных заяваў была прынятая адносна беларуска‑расійскага газавага супрацьстаяння.

«Сёння, калі крамлёўскія карлікі пасягаюць на эканамічную самастойнасць Беларусі, УНА‑УНСО заяўляюць сваю салідарнасць з братнім беларускім народам. Наша праца не прапала дарэмна… Прэзідэнт Беларусі стаў дзяржаўнікам і гаспадаром на ўласнай зямлі. З чым яго і вітаем», — гаворыцца ў заяве.

Як бачна па здымках, на з’ездзе прысутнічаў старшыня колішняй незарэгістраванай партыі свабоды Сяржук Высоцкі.

Найбольшага ўздыму УНА‑УНСО дасягнула ў пачатку 1990‑ых гадоў. У 1996 годзе некалькі сябраў арганізацыі былі затрыманыя ў Мінску падчас «Чарнобыльскага шляху» і знаходзіліся ў беларускай турме.

У часе Аранжавай рэвалюцыі УНА-УНСО выкарыстоўвалі, каб тарпедаваць кандыдатуру Юшчанкі, і былі меркаванні, што арганізацыю «купілі» расейскія паліттэхнолагі.

На парламенцкіх выбарах 2006 года за УНА‑УНСО прагаласавала ўсяго 16 тысяч чалавек.

Фотарэпартаж са з’езду можна праглядзець тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?