Сёньня, 5 кастрычніка, 70 гадоў спаўняецца Вацлаву Гаўлу, колішняму прэзыдэнту Чэхаславаччыны і Чэхіі. Гавал ніколі ня быў абыякавы да беларускага жыцьця. Яму, былому дысыдэнту, якога неаднакроць кідалі ў астрог, ня трэба лішні раз тлумачыць сутнасьць беларускай сытуацыі. Менавіта на запрашэньне Гаўла ў Празе жыў свае апошнія месяцы народны пісьменьнік Беларусі Васіль Быкаў. А ў кастрычніку 2003 г. Вацлаў Гавал перадаў атрыманую ім прэмію Гано Эленбоген галоўнаму рэдактару «Нашае Нівы» Андрэю Дыньку.
Гавал славіцца ня толькі як палітык – ён выдатны драматург, публіцыст і эсэіст.
Рэдакцыя «Нашай Нівы» далучаецца да віншаваньняў юбіляру.