Выйшаў з друку другі нумар
Фота danilchyk.livejournal.com
У раздзеле «Паэзія» ўвазе чытачоў прапануюцца вершы Валерыі Куставай, Марысі Сушы, Паўла Баяркі, Алеся Плоткі, Аліны Кузьміч ды іншых маладых літаратараў, а таксама знаных майстраў паэтычнага слова — Уладзіміра Някляева і Васіля Зуёнка.
У раздзеле «Проза» можна прачытаць творы Ніла Гілевіча, Рамана Абрамчука, Віталя Воранава, Кацярыны Глухоўскай, Таццяны Дземідовіч.
Таксама ў гэтым нумары чытач знойдзе пераклад апавяданняў украінскай пісьменніцы Тані Малярчук, артыкулы Наталлі Пыско, Міхася Скоблы, Вітаўта Мартыненкі і інш.