«Я буду даверанай асобай у вялікай колькасці кандыдатаў і праеду максімальную. колькасць гарадоў краіны». Заявіў лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч падчас он-лайн канферэнцыі на радыё Свабода.

– Калі былі выбары прэзідэнта, я лічыў што маю права праводзіць мітынгі паўсюдна, і рабіў гэта нягледзячы на папярэджанні ўлады, – сказаў Аляксандр Мілінкевіч . Улада вельмі баіцца нас. Баіцца нашага дыялогу з людзьмі. Мы знойдзем магчымасці, каб падчас выбараў разам з кандыдатамі ў мясцовыя саветы праводзіць разнастайныя сустрэчы. Формы сустрэчы вызначым мы.

– Нас сапраўды пазбавілі права выбіраць, – адзначыў палітык. – Сёння ў нашай краіне ўлада нелегітымная, і змяніць яе выбарамі немагчыма. Яшчэ раз кажу, што ў стратэгіі дэмакратычных сілаў галоўная мэта – гэта вуліца. Падкрэсліваю – мірная вуліца, без радыкальных дзеянняў, але вуліца – адзіная наша магчымасць па ліквідацыі рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?