13 жніўня ў Магілёве затрыманы каардынатар кампаніі «Гавары праўду!» па Магілёўскай вобласці Ігар Каваленка.

Актывіста затрымалі каля 13.00 на выездзе з Магілёва, калі ён ехаў у таксі з сям’ёй на адпачынак. Супрацоўнікаў міліцыі зацікавіла наяўнасць у яго чыстых бланкаў падпісных лістоў за вылучэнне дэлегатам на Усебеларускі сход вядомага паэта Уладзіміра Някляева.

«У таксі знаходзіліся нашы асабістыя рэчы, а таксама чыстыя бланкі падпісных лістоў за вылучэнне Уладзіміра Някляева дэлегатам на Усебеларускі сход, якія я збіраўся спаліць. Нас дагналі дзве патрульныя машыны ДАІ з уключанымі мігалкамі», — расказаў Ігар Каваленка.

Ён паведаміў таксама, што на месца затрымання прыехала опергрупа з Кастрычніцкага РАУС Магілёва. Пустыя падпісныя лісты былі сфатаграфаваныя і забраныя. Складзены пратакол. Пасля гэтага актывіст быў адпушчаны.

Паводле слоў Каваленкі, з размоў з супрацоўнікамі міліцыі ён зразумеў, што забранне падобных пустых падпісных лістоў у цяперашні час праходзіць па ўсёй Магілёўскай вобласці, паколькі паступіла адпаведная каманда з КДБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?