На НТВ выйшаў чарговы кавалак серыяла, прысвечанага кіраўніку Беларусі. На гэты раз з капітанам Дудкіным, доктарам Шчыгельскім і псіхіятрамі з Інстытута імя Сербскага. Называецца ён: «Грошы сям’і Лукашэнкі».

Чарговая серыя фільма апавядае пра бізнэс сям’і Аляксандра Лукашэнкі. Стужка апавядае пра бізнэс-сувязі Віктара і Дзмітрыя Лукашэнкаў. Гаворка ідзе і пра алігархаў Чыжа і Пефціева, і пра пасаду Лукашэнкавай нявесткі Ліліі.

Інтэрв’ю даюць былы начальнік Упраўлення МУС па барацьбе з карупцыяй Вячаслаў Дудкін, які змушаны быў уцячы з краіны пасля таго як былі спынены расследаванні карупцыйных злачынстваў з удзелам найвышэйшых чыноўнікаў. Выступаюць таксама дэпартаваны з Беларусі расейскі прадпрымальнік Алан Пліеў, намеснік дырэктара Інстытута краінаў СНД, прапуцінскі палітолаг Уладзімір Жарыхін, былы следчы пракуратуры, а цяпер праваабаронца Алег Воўчак.

Дае Лукашэнку жару былы палкоўнік спецназа Барадач. «У нас у краіне кіруе не закон, а пахан», — грымеў ён.

Дэпартаваны з Беларусі журналіст Міхал Падаляк расказвае пра жанчын Лукашэнкі. А дэпартаваны палітолаг Андрэй Суздальцаў называе выбух 3 ліпеня 2008 года вынікам барацьбы Віктара Шэймана й Віктара Лукашэнкі.

У фільме прыводзяцца й вытрымкі з заключэння псіхіятра Змітра Шчыгельскага, якое было зроблена больш як 10 гадоў таму, — псіхіятр быў вымушаны эміграваць з Беларусі. Знакаміты дыягназ Шчыгельскага — мазаічная псіхапатыя — каментуюць дактары з маскоўскага Інстытута псіхіятрыі імя Сербскага.

У Беларусі гэты фільм перакрылі, як і папярэднія. Заміж «Мазаічнага бацькі» беларускае НТВ дэманстравала перадачу пра расейскага акцёра Міхала Баярскага, вядомага постсавецкаму гледачу ў ролі д’Артаньяна.

А ў фільме НТВ упершыню паяўляецца патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Беларусі Уладзімір Някляеў.

Трэці фільм працягвае лінію першых двух:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0