Як паведамілі ў пракуратуры Магілёўскага раёна, няшчасце адбылося каля вёскі Мацюты 14 жніўня. На веласіпедах міма провада, які ляжаў на зямлі, праязджаў 36-гадовы мужчына з трыма сынамі. Смяротны ўдар току прыпаў на аднаго з 12-гадовыххлопчыкаў-блізнят, калі бацька са старэйшым сынам ужо праехалі небяспечны ўчастак. Мужчына кінуўся ратаваць дзіця і загінуў. Памёр таксама і другі блізнюк, які схапіўся за раму веласіпеда, па якой ішоў ток.

Зараз высвятляецца, чаму абарваўся высакавольтны провад, які стаў прычынай гібелі трох чалавек, і чаму ён знаходзіўся на зямлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?