У студзені—ліпені 2010 года падзенне вытворчасці адзначана ў нафтаперапрацоўцы і станкабудаванні.

Паводле звестак Белстата, аб'ём вытворчасці ў нафтаперапрацоўчай прамысловасці зменшыўся на 29,9% у параўнанні з гэткім жа перыядам 2009 года, у станкабудаўнічай і інструментальнай — на 9%.

Падзенне аб'ёмаў вытворчасці адбылося ў цэлым у паліўнай прамысловасці (на 23,8%), у тым ліку ў нафтаздабыўной — на 1,1%.

У хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці аб'ём вытворчасці за сем месяцаў гэтага года ўзрос на 19,4%, у чорнай металургіі — на 11%, у прамысловасці будматэрыялаў — на 8,4%, у машынабудаванні і металаапрацоўцы — на 10%, у харчовай — на 8,9%, лёгкай — на 11,2%, у лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці — на 13,3%, у электраэнергетыцы — на 12,2%.

Найбольшы прырост прамвытворчасці за студзень—ліпень адзначаны ў хімічнай прамысловасці — на 20,5%.

У цэлым па прамысловасці аб'ём вытворчасці ў студзені—ліпені склаў 86 трлн. 323,6 млрд. рублёў, павялічыўшыся на 9,6% у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года. Згодна з прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2010 год, аб'ём прамысловай прадукцыі павінен павялічыцца на 10—12%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?