Трагедыя адбылася днём 16 жніўня ў вадаёме, што размяшчаецца недалёка ад вуліцы Дзяржынскага.Жанчына з трыма малалетнімі дзецьмі і дарослымі знаёмымі прыйшла сюды купацца. Пасля таго як дарослыя выйшлі з вады, выявілася, што аднаго з дзяцей — шасцігадовага хлопчыка — няма ні на беразе, ні на вадзе. Цела дзіцяці з глыбіні больш як паўтара метра дасталі з вадаёма мясцовыя жыхары. Хлопчык, які патануў, не ўмеў плаваць.
Акалічнасці трагедыі высвятляе пракуратура Кобрынскага раёна.
Паводле звестак УУС Брэсцкага аблвыканкама, з пачатку купальнага сезона ў вобласці патанулі 10 непаўналетніх, з якіх сямёра — малалетнія дзеці.
0
0
0
0
0
0