Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі, 18 жніўня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, у асобных раёнах — моцныя ліўні, град.
Вецер паўднёва-ўсходні з пераходам на паўднёва-заходні 5–10 м/с, пры навальніцах шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с, месцамі да 24 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 15–20°С, днём 18–24°С, па ўсходзе краіны ноччу 21–24°С, днём 25–27°С.

У Мінску 18 жніўня воблачна з праясненнямі. Кароткачасовыя дажджы, ноччу і раніцай навальніца, месцамі па горадзе моцныя ліўні, град. Вецер паўднёва-ўсходні з пераходам на паўднёва-заходні 5–10 м/с, пры навальніцы месцамі па горадзе шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу 17–19°С, днём 22–24°С.

У наступныя двое сутак, 19–20 жніўня, у Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. 19 жніўня ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер заходні 5–10 м/с, днём пры навальніцах парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра ноччу 11–16°С, днём 18–23°С, па поўдні да 25°С.

20 жніўня ноччу на большай частцы тэрыторыі, а днём месцамі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер заходні 5–10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 8–14°С, днём 15–22°С, па поўдні да 24°С.

У Мінску 19 жніўня прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер заходні 5–10 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 13–15°С, днём 20–22°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?