«Народная воля»
За некалькі дзён да выхаду фільма, на сайце газеты быў змешчаны анонс, а пасля выхаду, рэдакцыя перадрукавала
«БелГазета»
Цікавасць у «БелГазеты» выклікаў першы «Хросны бацька», пра якога быў напісаны вялікі аналітычны артыкул. Яго аўтар — Віктар Марціновіч — піша пра крыніцы, з якіх людзі даведваюцца пра фільм, узгадвае тую самую акцыю БРСМ, якая і на погляд «БелГазеты» дадала цікавасці да фільму, хаця, зразумела, гэта не было мэтай арганізатараў. Узгадваецца і выпуск «НН», што не дайшоў да шапікаў. Тут аўтар зазначае, што беларускія ўлады зрабілі ўсё магчымае, каб зацікавіць беларусаў праглядам фільму. Сканчваецца артыкул развагамі аўтара на тэму далейшых паводзін Расіі ў дачыненні да беларускіх выбараў. Апошняя фраза гучыць амаль панічна: «Адзіная розніца паміж Украінай, Грузіяй і Беларуссю — у тым, што за Украінай і Грузіяй у іх супрацьстаянні з Расіяй стаяць ЗША і Еўразвяз, а за намі — нікога, наогул нікога! Толькі мы самі! Ці выстаім?» Больш ні пра адну серыю «Бацькі» у газеце падрабязных матэрыялаў не было.
«Камсамольская праўда»
У «Камсамолцы» не вельмі актыўна, але ўсё ж такі каментуецца кожная новая серыя і не адзін раз — як і на сайце газеты, так і ў блогах. Адзінае, што пра трэцюю частку пакуль што нічога не напісана, але ўсё сведчыць пра тое, што інфармацыя ў хуткім часе з’явіцца. Матэрыялы пра фільмы адносна невялікія. Пра першую частку фільма дык увогуле быў разгорнуты матэрыял — «Кіно і Бацька», але «Камсамолка» не бярэцца разглядаць асобным аналітычным матэрыялам кожны наступны выпуск — бо першая частка, насамрэч, была нечым новым, а калі «Бацьку» паставілі на колы серыялу, «Камсамолка» часткова страціла цікавасць да яго.
«Беларускія навіны»
Партал naviny.by адгукнуўся на фільм артыкулам Аляксандра Класкоўскага «Масква закусіла вусны» і абяцае павышэнне градуса інфармацыйнай вайны пры набліжэнні да прэзідэнцкіх выбараў. Ізноў жа ўзгадваецца статыстыка, паводле якой, фільм «Хросны бацька» паглядзеў кожны сёмы грамадзянін Беларусі. У якасці экспертаў, якія каментуюць змест фільму, прысутнічаюць
Артыкул «Навінаў» не столькі засяроджваецца на фільме, колькі на пытанні хто пераможа ў інфармацыйнай вайне, і ці магчымы кіргізскі сцэнар у Беларусі. На абодва пытанні адказ хутчэй адмоўны — Беларусь усё ж больш самадастатковая краіна чым Кіргізія.
Лідэр БНФ Рыгор Кастусёў таксама адгукнуўся на серыял калонкай на «Навінах». У прыватнасці ў ягоным артыкуле «„Гандураскі серыял“: як правільна глядзець „Хроснага
Афіцыйныя СМІ
Афіцыйнай рэакцыі на выхад трэцяй часткі серыяла — ігнараванне ў гэтым выпадку, бадай што лепшы сродак не рабіць дадатковай папулярнасці фільму, які ляжыць у адкрытым доступе ў Інтэрнэце.