У Маскве ў доме 8/12 па Лясной вуліцы забітая вядомая журналістка, аглядальніца «Новой газеты» Ганна Паліткоўская.

Паводле зьвестак агенцыі «Інтэрфакс», цела Ганны Паліткоўскай было знойдзена ў 16.10 па беларускім часе ў ліфце ейнай суседкай. На целе ёсьць агнястрэльнае раненьне. Супрацоўнікі міліцыі знайшлі ў ліфце кінуты пісталет ПМ і чатыры гільзы. На месцы здарэньня працуе апэратыўна-сьледчая група.

Журналістка «Новой газеты» Ганна Паліткоўская вядомая найперш сваімі матэрыяламі на тэму Чачні і Паўночнага Каўказу.

Паводле інфармацыі крыніцы агенцыі ў праваахоўчых органах, у Маскве аб’яўлены плян спэцыяльных мерапрыемстваў «Вулкан».

У вышук аб’яўлены малады чалавек, росту вышэйшага за сярэдні, хударлявага целаскладу. На галаве меркаванага забойцы можа быць чорная кепка-бэйсболка, дадала крыніца агенцыі.

Галоўны рэдактар «Новой газеты» Дзьмітры Муратаў выказаў меркаваньне, што забойства зьвязанае з журналісцкай дзейнасьцю Ганны Паліткоўскай. Як вядома, Паліткоўскай неаднакроць пагражалі. Так, нагадваюць Grani.ru, у верасьні 2001 году яна надрукавала ў «Новой газете» артыкул «Людзі, якія зьнікаюць», які расказваў пра лёс чачэнца Зэлімхана Мурдалава, арыштаванага ў Чачні ханты-мансійскім АМАПам на пачатку 2001 году, а потым бясьсьледна зьніклага.

Пасьля гэтага журналістка па электроннай пошце стала атрымліваць лісты з пагрозамі ад нейкага «кадэта». «Кадэтам» называлі супрацоўніка ханты-мансійскага АМАПу Сяргея Лапіна, які непасрэдна «працаваў» з Мурдалавым пасьля ягонага затрыманьня. Лапіну высунулі абвінавачваньні, аднак пазьней яны былі зьнятыя.

Раней, у верасьні 2004 году ў часе трагічных падзей у бэсланскай школе Ганну Паліткоўскую паспрабавалі атруціць на борце самалёта па дарозе ў Бэслан. Тады Паліткоўская заявіла, што яе «прыбралі з поля», каб ня даць ёй ажыцьцявіць ейны плян урэгуляваньня сытуацыі.

Ганна Паліткоўская закончыла факультэт журналістыкі Маскоўскага дзяржунівэрсытэту ў 1980 годзе. У 1982-1993 гадах працавала ў газэтах «Известия» і «Воздушный транспотрт», у творчым аб’яднаньні «ЭСКАРТ» выдавецтве «Паритет».

У 1994-1999 гадах – рэдактарка аддзелу надзвычайных здарэньняў «Общей газеты». Ад чэрвеня 1999 году – аглядальніца «Новой газеты».

Ад ліпеня 1999 году яна шмат разоў выяжджала ў зоны баявых дзеяньняў і лягеры ўцекачоў у Дагестане, а потым у Інгушэціі ды Чачні. Ганна Паліткоўская – аўтарка дакумэнтальнай кнігі «Падарожжа ў пекла. Чачэнскі дзёньнік».

За сэрыю рэпартажаў з Чачні ў студзені 2000 году Ганна Паліткоўская была ўганараваная прэміяй «Залатое пяро Расеі». Іншыя ейныя прэміі: прэмія Саюзу журналістаў РФ «Добры ўчынак – добрае сэрца», прэмія Саюзу журналістаў за матэрыялы па барацьбе з карупцыяй, дыплём «Залаты гонг-2000» за сэрыю матэрыялаў пра Чачню.

Ганна Паліткоўская таксама займалася праваабарончай дзейнасьцю: дапамагала маці

Фота regnum.ru

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру