Як паведамляе афіцыйны сайт Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, брусніцы дазволена збіраць у Брэсцкай вобласці з 10 жніўня, Мінскай — з 14-га, Гродзенскай — з 15-га, Гомельскай — з 20-га, Віцебскай і Магілёўскай — з 21 жніўня.

Журавіны дазволена збіраць у Гомельскай вобласці з 1 верасня, Брэсцкай — з 5-га, Магілёўскай — з 6-га, Віцебскай і Мінскай — з 11-га, Гродзенскай — з 15 верасня. Дадзеныя па Брэсцкай вобласці папярэднія, адзначаюць у Мінпрыроды.

Нагадаем, 6 жніўня па ўсёй Беларусі ўведзены абмежаванні на наведванне лясоў: у Гомельскай і Магілёўскай абласцях яно цалкам забаронена, у астатніх абласцях — часткова. У сувязі з гэтым Мінпрыроды звяртае ўвагу, што ягады ў згаданыя тэрміны можна збіраць толькі ў тых лясах, якія дазволена наведваць.

Тэрміны збору ягад вызначаюцца «ў мэтах захавання, рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў расліннага свету, недапушчэння спусташэння і дэградацыі ягаднікаў, атрымання спелай і якаснай прадукцыі лесу».

Тэрміны ўстанаўліваюць абласныя выканкамы. У асобных раёнах райвыканкамы могуць прымаць рашэнні аб змяненні тэрмінаў пачатку збору дзікарослых ягад. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у гаррайінспекцыях прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і ў раённых выканаўчых камітэтах.

Парушэнне тэрмінаў збору ягад цягне за сабой папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь. Для індывідуальнага прадпрымальніка прадугледжаны штраф да 100 базавых велічынь, для юрасобы — да 500 базавых велічынь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?