У Менскім габрэйскім абшчынным доме сёньня адзначалі Фестываль габрэйскіх восеньскіх сьвятаў. На верасень –кастрычнік прыпадае Рош ха-Шана (сьвята Стварэньня сьвету ці папросту Новы год), Йом Кіпуром (завяршае «дзесяць дзён пакаяньня», калі прынята пераглядаць свае ўчынкі і прасіць прабачэньня), Суккот (Сьвята ўраджаю) і Сімхат-Тора (самае радаснае сьвята году – Радасьць дараваньня Торы).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0