25-гадовы жыхар Кобрына падазраецца ў распаўсюджванні парнаграфічных фільмаў.

Як паведаміў начальнік аддзела ўпраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама Барыс Грышчук, непрацуючы малады чалавек стварыў на адным з польскіх інтэрнет-аўкцыёнаў сваю старонку, дзе размяшчаў кадры з парнафільмаў, якія прапаноўваў набыць. Атрымліваючы заяўкі, ён адпраўляў замоўцам па пошце дыск з запісаным на ім фільмам. За кожную такую здзелку ён атрымліваў у сярэднім па 4 польскія злотыя.

Паводле інфармацыі следства, такім чынам з лютага па май 2010 года прадпрымальны малады чалавек прадаў прыблізна тысячу фільмаў. У яго канфіскаваны цвёрды дыск, на якім запісана больш за тысячу фільмаў парнаграфічнага зместу, а таксама 50 кампакт-дыскаў з аналагічнай прадукцыяй. Са слоў падазронага, ён запампоўваў іх з інтэрнета.

У дачыненні да жыхара Кобрына ўпраўленне папярэдняга расследавання УУС Брэсцкага аблвыканкама 18 жніўня распачало крымінальную справу на падставе ч. 2 арт. 343 КК (распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў ці прадметаў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?