Год Грунвальда багаты на рыцарскія фестывалі. Свята ў Гальшанах пройдзе 21 жніўня. Фэст прысвячаецца ажно чатыром датам: 730-годдзю заснавання Гальшанаў, 605-годдзю Соф’і Гальшанскай, 600-годдзю перамогі ў Грунвальдскай бітве і 400-годдзю замка.

Чакаюцца масавыя бітвы рыцараў і ўдзел гуртоў, што граюць старадаўнюю музыку — будуць «Стары Ольса», Liyvintroll, Testamentum Terrae, «Келіх Кола». Яшчэ ў праграме — турнір лучнікаў, конны турнір, старадаўнія танцы, конкурсы, фаер-шоу.

Фестываль пачнецца аб 11.00 у мястэчку Гальшаны (Ашмянскі раён). Уваход на тэрыторыю свята будзе каштаваць 25 тысяч рублёў. З Мінска арганізуецца даезд на аўтобусах. Даведкі па т.: (29) 677-00-46, (17) 200-04-68.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0