Ленін моцна паціснуў руку хадаку, ганароваму грамадзяніну горада Уладзівасток (далей — ГГГУ), глыбока зірнуў яму ў вочы і падсунуў да яго крэсла.

— Сядайце, — Ленін зрабіў запрашальны жэст рукой. — Сядайце, дарагі вы мой, і расказвайце. Расказвайце, што бачылі, што даведаліся пра іх краіну.

ГГГУ павесіў на спінку крэсла авоську, даверху набітую рулонамі туалетнай паперы з яго партрэтам, і прысеў.

— Таварыш Ленін, — пачаў ён, — насуперак таму, што я прыехаў у вашу краіну з тупой Латвіі, мяне адразу ўразілі вашыя дарогі. Яны мяне проста зачаравалі. Я разбіраюся ў дарогах. Я бачыў амерыканскія дарогі, гэтыя тупыя амерыканскія дарогі. Вашы дарогі значна прасцейшыя, асабліва ад гарызонту да гарызонту, нібы Ленін накрэсліў іх пад лінейку на карце.

— Так яно і было! — усклікнуў Ленін. — Усімі дарогамі ў іх краіне займаюся я асабіста. Гэта мая пазіцыя як Леніна іх краіны.

— І я падумаў, — ГГГУ пакруціўся на крэсле, быццам спрабуючы намацаць на сядзенні кнопку, — і я падумаў, што наш Ленін несправядліва паводзіць сябе ў дачыненні да вашай краіны. Газеты, тэлебачанне здзекуюцца з Леніна вашай краіны, з таго, што ў вашай краіне нічога няма, акрамя бульбы.

— Я табе так скажу, — паказаў Ленін пальцам на «Коммерсант», адкрыты на пятай старонцы. — Выбачай мне такую няленінскую, можа быць, шчырасць, але газет вашых я ўжо даўно не чытаю. А з тэлебачання я гляджу толькі «Пражэктарпэрысхілтан», і тое не ўвесь. А тратуары іхныя ты бачыў?

— Вось, — прыпадняў хадок ступню, на якой быў тапак. — Мне было сорамна хадзіць у маім вулічным абутку па вашых ходніках — настолькі яны чыстыя. Але што самае дзіўнае, пакуль я ехаў па вашых дарогах, ніводнага тэрарыстычнага акта са мной не здарылася! Дзіўна, але ніводнага! І ніводны малады наркаман не трапіўся мне па дарозе, ніводны алігарх, ніводны хросны бацька і пахан!

— У іх краіне з паханамі проста робяць, — Ленін паказаў на кабуру, што вісела ў яго на пасе. — Нядаўна там зноў двум дзецям вынеслі суворае, але справядлівае пакаранне. З культурай іх паспелі азнаёміцца?

— Натуральна! — ГГГУ пакапаўся ва ўнутранай кішэні пінжака і дастаў кнігу. — Я зайшоў у вашу бібліятэку, якой можа пазайздросціць любы тупы Лондан. Вось, вось тая кніга, якую я шукаў у нашай краіне, а знайшоў у вашай. Зірніце.

— «Чабурашка і прэзерватыў», — прачытаў Ленін. — Не ведаў, што такія цікавыя кнігі ёсць у іх краіне.

— Ваша краіна — дзівосная краіна! — ГГГУ з трывогай паглядзеў на тое, як Ленін хавае кнігу ў шуфляду. — Асабліва мяне ўразіла ваша сельская гаспадарка і прыстойныя людзі — тыя, якія выраслі на прыродзе, а не ў кулуарах улады і гламурных катэджах. Асабіста я цвёрда ўпэўнены, што калі ў краіне шмат зямлі, то галоўным класам павінна быць сялянства. А калі сялянства няма, то рана ці позна паўстане недахоп прыстойных людзей, бо апора прыстойнасці — не ўлада і не банкі, а зямля і прырода.

— Дарагі мой хадок! — Ленін прыклаў руку да гарачага ленінскага сэрца. — Я заўзяты прыхільнік развіцця асабістых падсобных гаспадарак. І не толькі як Ленін, але і асабіста. У мяне карова ёсць. Проська-перадойка. Думаў спачатку завесці лыжы, але потым падумаў — навошта мне другія лыжы? І завёў карову, для душы. Таму што зямля ўвогуле робіць чалавека высакародным, а скаціна — тым больш. Вельмі правільна хтосьці заўважыў, што скаціна выхоўвае чалавека. Гэта і па мне бачна. Калі дзіця з дзяцінства круціцца там, дзе ёсць скаціна, — гэта потым зусім іншае дзіця. Карова ў маім жыцці, ды і многіх жыццях іх краіны — гэта душа сям’і. Жыццё паказвае — там, дзе з дзяцінства прыцягваюць да працы, догляду скаціны і агародніцтва, там менш праблем з п’янствам і іншымі. У іх турму на экскурсію вас ужо звадзілі?

— А як жа! — кашлянуў хадок. — Паказалі мне шмат свабодных камер, прапанавалі — выбірай.

— Дзіўныя дзеці ў іх краіне! — засмяяўся Ленін такім усім добра вядомым і шчырым смехам. — Любяць працаваць, любяць і пажартаваць. Нядаўна з трох дзяцей там так пажартавалі, я тры дні рагатаў. Вы ўжо мне прабачце такую ленінскую шчырасць, якая многім не падабаецца, але я, гледзячы вашыя канцэрты па тэлевізары, так не рагачу.

— І вось яшчэ пра што я хацеў у канцы вам сказаць, таварыш Ленін, — ГГГУ падняўся з крэсла, узяў авоську і, як бы развітваючыся з Леніным і кнігай, зірнуў на закрытую шуфляду. — Мне вельмі да душы слова «Ленін». Якое дакладнае слова знайшлі людзі вам у вашай краіне!

…Ленін падышоў да акна і яшчэ доўга-доўга глядзеў услед хадаку, што адыходзіў кудысьці ўдалячынь. Ленін быў шчаслівы і думаў пра тое, як усё-такі шмат у вашым свеце разумных, сумленных і адкрытых дзяцей…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?