У чэшскіх сенатараў засталіся добрыя ўражанні ад сустрэчы з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый Беларусі. Пра гэта паведаміў 20 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску член пастаяннай камісіі сената Чэхіі па падтрымцы дэмакратыі ў свеце Томаш Ірса.

«Наша дэлегацыя сустрэлася ўчора вечарам з 20–30 прадстаўнікамі вашай апазіцыі, — сказаў ён. — Мы ўбачылі, што няўрадавыя арганізацыі дзейнічаюць, апазіцыйныя партыі фарміруюцца».

Нагадаем, дэлегацыя сенатараў Чэхіі ў межах візіту з 16 па 20 жніўня сустрэлася з прадстаўнікамі недзяржаўных СМІ і НДА, а таксама правяла сустрэчу ў Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.

Паводле слоў Ірсы, падчас свайго візіту ў Беларусь акрамя Мінска сенатары наведалі Баранавічы і Віцебск. «Віцебск — родны горад Марка Шагала, якога мы вельмі любім, — прызнаўся член сената. — Там жа мы наведалі арганізацыю „Родны дом“. У Баранавічах усклалі кветкі да помніка забітым чэхаславацкім грамадзянам» (мемарыял у памяць аб трох тысячах чэхаславацкіх грамадзян, расстраляных фашыстамі ва ўрочышчы Гай у чэрвені 1942 года)».

Томаш Ірса выказаў упэўненасць, што супрацоўніцтва Беларусі і Чэхіі павінна развівацца.

Пра свае ўражанні аб нашай краіне і яе людзях сенатар сказаў так: «Разумныя і працавітыя людзі і прыгожая зямля».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?