У адным з дачных пасёлкаў Стаўбцоўскага раёна над хатамі масава лунаюць нацыянальныя штандары.

Фотакарэспандэнт налічыў адразу тры дамы, на якіх устаноўлены афіцыйны сцяг Беларускай Народнай Рэспублікі. Аднак, паводле слоў гаспадароў лецішчаў, сцягоў нашмат больш. Некаторыя ўладальнікі вывешваннем бел-чырвона-белага сцяга адзначаюць сваё з’яўленне ў загарадным доме.

Адзін з суразмоўцаў растлумачыў: «Мы проста любім Беларусь і маем актыўную грамадзянскую пазіцыю».

Дах адной з дач упрыгожвае флюгер з гербам «Пагоня».

Ад Рэдактара. Калі ласка, дасылайце і Вы нам фоты ўсяго цікавага, што бачыце ў сваіх падарожжаў. Пошта НН запамінаецца лёгка: [email protected].

Рэд. Дыскусія і абмеркаванне дадзенага артыкула спыненыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?