Выконваючы абавязкі прэзідэнта Малдовы, старшыня парламента Міхай Гімпу ў бліжэйшы час плануе наведаць Беларусь з афіцыйным візітам. Аб гэтым ён паведаміў на прэс-канферэнцыі.

Дата візіту ўдакладняецца па дыпламатычных каналах.

Міхай Гімпу заявіў, што Малдова зацікаўлена ў развіцці канструктыўнага і прагматычнага супрацоўніцтва з Беларуссю па многіх напрамках з упорам на гандлёвыя і эканамічныя сувязі. Паводле яго слоў, Кішынёў гатовы таксама рэалізаваць з Мінскам сумесныя праекты, ствараць малдаўска-беларускія сумесныя прадпрыемствы ў мэтах забеспячэння рынкаў дзвюх краін якаснымі прадуктамі і паслугамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?