Дождж у мястэчку змывае глянец
з маленькіх шыльдаў турыстычных,
што мусяць чытаць маскаль і брытанец,
а для тутэйшых і так ўсё прывычна:

ніякіх дзівосаў, ніякіх навінаў,
у камяніцах жыдоўскіх былых
прагнозам ня вераць, бо маюць прычыны,
а дождж успрымаюць на слых.

Вітаюцца ў крамах, помняць на памяць
расклады аўтобусаў у блізкі-далёкі свет,
які палохае і вабіць
мабільнай сувяззю і словам «інтэрнэт».

А Восень між Дзісёнкай і Дзвіной
ўжо затыкае ў кросны павуцінкі.
Мястэчка. Ціхі дождж. Чужы спакой.
Шукаюць куры ў градах «барацінкі».

* * *

Уладзімір Лобач — этнограф, гісторык, працуе ў Полацку. Загаловак верша — ад Рэдакцыі. На блогу аўтара — без назвы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?