Кіраўніцтва YouTube выдаліла з партала сотні парнаграфічных кліпаў, адначасовая запампоўка якіх на сайт была, як мяркуюць спецыялісты, спланаванай акцыяй.

Пры гэтым людзі, якія выкладвалі гэтыя матэрыялы, паказвалі папулярныя сярод падлеткаў тэгі -- назвы тэлесерыялаў і музычных гуртоў.

Многія фрагменты пачыналіся з кадраў, на якіх фігуравалі дзеці, а затым выявы мяняліся на парнаграфічныя.

Уладальнік партала YouTube, кампанія Google, заявіла, што ведае аб праблеме і прымае меры да яе вырашэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?