Рэальная налічаная зарплата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) ў ліпені 2010 года ў параўнанні з чэрвенем павялічылася на 3,6%. Такія звесткі абнародаваў Нацыянальны статыстычны камітэт.

У студзені-ліпені 2010 года ў параўнанні са студзенем-ліпенем 2009 года рэальная зарплата павялічылася на 9,4%.

Намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата ў Беларусі ў ліпені гэтага года склала 1 млн. 282,8 рублёў і ў параўнанні з чэрвенем узрасла на 3,9% (на 47,8 тыс. рублёў). У студзені-ліпені намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата склала 1 млн. 130,1 тыс. рублёў.

На прамысловых прадпрыемствах сярэдняя зарплата ў ліпені склала 1 млн. 399,2 тыс. рублёў, у будаўнічых арганізацыях — 1 млн. 708,9 тыс., у арганізацыях транспарту — 1 млн. 565,3 тыс., сельскай гаспадаркі — 922,6 тыс., гандлю і грамадскага харчавання — 1 млн. 125,6 тыс. Работнікі ўстаноў аховы здароўя ў ліпені атрымалі ў сярэднім 1 млн. 2 тыс. рублёў, у тым ліку ўрачы — 1 млн. 698,9 тыс., сярэдні медперсанал — 977,6 тыс., устаноў адукацыі — 842,3 тыс. рублёў, у тым ліку настаўнікі — 945,8 тыс., прафесарска-выкладчыцкі склад — 1 млн. 650,3 тыс. рублёў.

Максімальны памер сярэдняй зарплаты ў ліпені па асобных галінах быў зафіксаваны ў работнікаў навукі і навуковага суправаджэння — 1 млн. 712 тыс. рублёў, мінімальны — у работнікаў сацзабеспячэння (743 тыс. рублёў).

Па рэгіёнах максімальны памер сярэдняй зарплаты ў ліпені адзначаны ў Мінску — 1 млн. 659,6 тыс. рублёў, мінімальны — у Віцебскай вобласці (1 млн. 145,4 тыс. рублёў). У Брэсцкай вобласці сярэдняя зарплата склала 1 млн. 156 тыс. рублёў, Гомельскай — 1 млн. 204,1 тыс., Гродзенскай — 1 млн. 172,9 тыс., Мінскай — 1 млн. 278 тыс., Магілёўскай — 1 млн. 154 тыс. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?