Беларусь павінна быць паўнапраўна і паўнацэнна прадстаўлена ў асноўных еўрапейскіх структурах. Пра гэта заявіў 23 жніўня на сустрэчы з дакладчыкам па Беларусі камісіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) па палітычных пытаннях Сінікай Хурскайнен старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Анатоль Рубінаў.

«Беларусь павінна быць паўнапраўна і паўнацэнна прадстаўлена ў асноўных структурах Еўрасаюза», — сказаў Рубінаў, зазначыўшы, што «ўсяму еўрапейскаму дому трэба, каб у Беларусі быў мір і ўстойлівасць».

У сваю чаргу Хурскайнен падкрэсліла, што прыехала ў Беларусь «слухаць і абмяркоўваць праблемныя пытанні, звязаныя з развіццём адносін Беларусі і Савета Еўропы».

«Я хацела б адзначыць тры асноўныя пытанні, якія хвалююць Савет Еўропы, — правы чалавека, дэмакратыя і вяршэнства закона», — падкрэсліла дакладчык.

Хурскайнен дадала, што падчас свайго візіту ў Беларусь чакае ўбачыць, што рэспубліка робіць «крокі ў напрамку Еўропы». Яна таксама выказала надзею на працяг дыялогу Савета Еўропы з Беларуссю ў будучым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?