Кампутарны вірус стаў пабочнай прычынай авіякатастрофы два гады таму ў Іспаніі. Да такой высновы прыйшла следчая камісія, якая вывучае абставіны гібелі самалёта MD-82, які пацярпеў крушэнне падчас спробе вылету з Мадрыда 20 жніўня 2008. Тады з 172 пасажыраў і членаў экіпажа загінулі 154 чалавекі.

Сцвярджаецца, быццам праз заражэнне шкоднай праграмай кампутар, які адказвае за паведамленне пра ўсе непаладкі, не змог папярэдзіць пілотаў аб няправільна пастаўленых закрылках самалёта.

Самалёт MD-82 павінен быў вылецець на Канарскія выспы. Падняцца ў паветра ён здолеў толькі з другой спробы і пасля некалькіх колаў па ўзлётнай паласе. Ледзь адарваўшыся ад ўзлётна-пасадачнай паласы, авіялайнер зачапіў хваставой часткай зямлю, некалькі разоў ударыўся аб яе і загарэўся. Цяпер эксперты лічаць, што сістэма паведамлення папярэджвала пілотаў аб немагчымасці ўзлёту, аднак яны так і не атрымалі гэтых паведамленняў праз кампутарны вірус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?