Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка з-за траўмы нагі не змагла дагуляць паўфінальны матч супраць расіянкі Веры Званаровай на жаночым турніры Rogers Cup (Манрэаль, Канада) з прызавым фондам 2 млн. долараў. Пасля прайгранага першага сэта 6:7 і пры ліку 0:1 у другой партыі Азаранка адмовілася ад працягу гульні.
Яшчэ адна расіянка, Святлана Кузняцова, саступіла ў паўфінале датчанцы Каралін Вазняцкі — 6:2, 6:3.
На турніры ў Цынцынаці ў парным разрадзе Максім Мірны і Махеш Бхупаці дайшлі да фіналу, дзе ў двух сэтах саступілі Бобу і Майку Браянам — 3:6, 4:6.
БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішы ў наш Тэлеграм