Беспрацоўны жыхар Ружанаў ноччу пад’ехаў да збожжасховішча каля вёскі Байкі, што належыць ААТ «Ружаны-Агра» на ўласным грузавіку, загрузіўся зернем і паехаў дахаты.

Злодзей скраў зерне праз пралом у сцяне сховішча.

На наступны дзень кіраўніцтва прадпрыемства зьвярнулася ў міліцыю з заявай, што зьнікла чатыры тоны збожжа

Супраць злодзея заведзеная крымінальная справа, паведамляе сайт міліцыі Берасьцейскай вобласьці.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?