Невялікі самалёт з 15 пасажырамі на борце пацярпеў сёння катастрофу ў Непале, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на прадстаўніка паліцыі Бахадура Шрэстха.

Самалёт упаў за 80 км на поўдзень ад сталіцы Непала — Катманду. Палёт праходзіў у складаных метэаўмовах: у момант катастрофы ішоў моцны дождж. Да месца інцыдэнту накіроўваюцца ратавальнікі.

Як паведаміў раней прадстаўнік прыватнай авіякампаніі «Ангі эйр», якой належаў самалёт, сярод пасажыраў былі шэсць іншаземных турыстаў. Самалёт ляцеў у горад Луклу, перавалачны пункт турыстаў і альпіністаў, якія накіроўваюцца ў наваколле Эверэста. Нацыянальнасці турыстаў удакладняюцца.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?