«Советская Белоруссія» ад 24 жніўня размясціла вялікую гутарку з часовым павераным ў справах ЗША ў Беларусі Майклам Скэнланам. Першае ж пытанне журналіста «СБ» прадстаўніку ЗША ў Беларусі датычыла актуальнасці захавання незалежнасці.
Скэнлан у ёй гаворыць адкрыта і без эківокаў. Ён адзначае, што Беларусь не зрабіла належных крокаў у кірунку дэмакратызацыі. Таксама ён заўважае: «Эканамічныя пераўтварэнні ў Беларусі хутчэй прадмет абмеркавання, чым адбыты факт».
З адказаў амерыканскага дыпламата вынікала: крок насустрач павінны зрабіць беларусы.
Азнаёміцца з тэкстам гутаркі можна на сайце «СБ».