“У прынцыпе тут можна нармальна пачытаць хоць кнігаў, бо носісься на волі, носісься — а вынік? Во, краты, параша, тубэркулёзьнікі, гепатытнікі і, нават, з адным сьпідозьнікам сядзеў. Прычым нармальны хлопец. Мусарам сам сказаў, што ВІЧ-інфэкаваны, а яго — у агульную хату. Хоць тут найстрашнейшыя тубэркулёз і гепатыт, якія амаль усе маюць.

А так усё добра. Бывае, надыходзіць пэсымізм, бо нешта з фронту там ня вельмі навіны. Калі можаш там, паўплывай на каго, каб жылі ў міры і любові.

Аддалі мне Бібліі, спаслаўшыся на тое, што яны не маглі разабраць почырк (твой:). А разам зь Бібліямі — мой зварот да кіраўніка СІЗА з папярэджаньнем аб галадоўцы. Карацей, давядзецца есьці.

Хацеў таксама папрасіць не перадаваць у пятніцу й суботу перадачак, бо пост у мяне, а кабан тут уходзіць за суткі :). Ну, такія правілы гульні”.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?